Главная страница
Новости
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки
Каталог сайтов
Для мобильников
Обратная связь
Гостевая книжица
Наш чат
Форумы

Рефераты





    Матывы і вобразы паэзіі Максіма Танка.

    Мабыць, ёсць нешта знакавае і ў самым дні, калі Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) з'явіўся на свет, бо дзень яго нараджэння — 17 верасня (у 1912 г.) — супаў з днём выз-валення яго радзімы ад белапольскай акупацыі і ўз'яднання Заходняй Беларусі з Усходняй — дзень, які ён набліжаў, дзеля якога ішоў па этапах, сядзеў у турмах. Не лірычны герой, а сам паэт меў поўнае права сказаць пра сябе і сваіх сакамернікаў з Лукішскай віленскай турмы для палітвяз-няў і Картуз-Бярозскага канцлагера, што святы для Бела русі дзень уз'яднання яны не проста чакалі, а «начамі паўзлі да калючага дроту» — змагаліся.

    Маральна-этычная праблематыка ў рамане Івана Шамякіна «Сэрца на далоні».

    У мастацкім даследаванні сучаснага (а яно віруе ў твор-часці I. Шамякіна!) на ўзроўні геданістычнага роўнага яму ў нашай літаратуры няма. Усе яго шматлікія раманы і аповесці (а па прадукцыйнасці і хуткасці рэагавання на ўсе значныя падзеі і змены ў нашым жыцці з ім таксама нікому не параўнацца) надзвычай цікавыя. Чым жа так прываблі-ваюць, палоняць чытача кнігі I. Шамякіна? Сам пісьменнік так гаворыць пра сваё творчае крэда: «Мой метад: я не магу сесці за стол і «будаваць» з усімі «аддзелкамі» да таго часу, пакуль не маю ў галаве «сюжэтнага каркаса».

    Ідэйны змест паэмы Максіма Танка «Люцыян Таполя». Праблема мастака і мастацт-ва ў паэме. Увасабленне свабодалюбства, таленавітасці народа ў вобразе Люцыяна Таполі.

    У М. Танка ёсць цудоўны верш з фальклорнай рэміні-сцэнцыяй на ўзроўні сюжэта.
    ...Хадзілі мужыкі па свеце ў пошуках шчасця і прыйшлі ў чароўны край азёр і лясоў. Стаміліся, прылеглі адпачыць і прачнуліся ад нейкай дзівоснай музыкі, што лілася нема-ведама адкуль. Кінуцца ў адзін бок — нідзе нікога, у другі — таксама ні душы.

    Ідэйна-эстэтычная накіраванасць паэмы «Тарас на Парнасе». Вобразы паэмы. Жанр і мова паэмы.

    Мастацкая вартасць любога шэдэўра вызначаецца коль-касцю і якасцю ўмоўнасцей у ім, спалучэннем умоўнага і рэальнага і наяўнасцю ў ім нацыянальнага. Паэма Канстан-ціна Вераніцына, ураджэнца в. Астраўляны, што на Віцеб-шчыне, цалкам адпавядае ўсім эталонным крытэрыям шэ-дэўра сусветнага ўзроўню. Гэта жамчужына беларускай літаратуры і праграмны твор ддя ўсіх пісьменнікаў, бо ў паэме ёсць адказ на самыя галоўныя пытанні: пра што і як пісаць? у імя чаго?

    Жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы.

    Лёс быў і літасцівы да нашай Маці-Беларусі, калі ў 1882 годзе паслаў невымоўнаму народу адразу двух прарокаў, двух песняроў — рамантыка і рэаліста, такіх розных, але аднолькава вартых свайго народа; каб «сярод цемры і мук» беларусы маглі іх голасам «на свет цэлы» сказаць пра сваё жааднне і права «людзьмі звацца».

    Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Тэма роднага краю ў яго паэзіі.

    Пра тое, кім з'яўляецца Якуб Колас для нашай нацыі і яе духоўнасці, можна гаварыць бясконца і самымі высокімі эпітэтамі, але ўсё створанае ім найперш, бадай, вызнача-ецца галоўным — разам з неўміручым Купалам, сваім ра-веснікам і сябрам, ён з'яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

    Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча. Грамадзянскі і патрыятычны пафас творчасці паэта.

    «Усяго 25 свечак адпала на зямным бяседным стале Максіма Багдановіча. Калі ў маі 1917 года пагасла апошняя, тоненькая і пахілая, побач не было ні сваякоў, ні сяброў, і выпадковыя людзі, якія паклалі ў камяністую крымскую зямлю высушанае туберкулёзам маладое цела, не здагадваліся нават, што хавалі аднаго з найвыдатнейшых беларускіх паэтаў, аднаго з самых любімых сыноў нацыі», —так пісаў Г. Бураўкін у артыкуле «I жыве сёння з намі...» пра страту, якая напаткала беларускі народ у маі 1917 года.

    Жанр твора Вінцэнта Дуніна-Марцінке-віча «Пінская шляхта». Характарыстыка дзеючых асоб п'есы. Мова персанажаў.

    Яркім прыкладам таго, як светапогляд вызначае дзей-насць чалавека наогул і пісьменніцкую ў прыватнасці, як эвалюцыя, што адбылася ў свядомасці чалавека, можа ка-рэнным чынам змяніць накірунак яго дзейнасці, з'яўляец-ца п'еса «Пінская шляхта».
    Надзеі, якія ўскладаў В. Дунін-Марцінкевіч на рэформу 1861 г., не спраўдзіліся. Да таго ж пісьменнік больш за год знаходзіўся пад следствам у мінскай турме па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні 1863 г. і на горкім вопыце перака-наўся, што «не надта свабодна ў гэтай свабодзе».

    Жаночыя вобразы ў трылогіі Якуба Ко-ласа «На ростанях».

    Назначэнне жаночых вобразаў у трылогіі класічнае: рэ-алістычнае алюстраванне жыцця немагчыма без «найпры-гажэйшых кветак» — жанчын. Якубам Коласам створана цэлая галерэя жаночых партрэтаў незвычай прывабнасці, хараства і сілы ўздзеяння на чытача. Болынасці жаночых вобразаў пясняр даў імя сваёй маці. Прыгадаем Ганну з «Новай зямлі».

    Духоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі.

    Лірычны герой — асноўны мастацкі прыём, з дапамо-гай якога і праз які Панчанка-патрыёт, Панчанка-філосаф выяўляе сваё светаўспрыманне, прапануе нам сваё выра-шэнне праблем, што хвалююць нас усіх.
    Багаты духоўны свет лірычнага героя паэзіі П.Панчанкі, але вызначальная якасць яго душы, матыў усіх яго ўчын-каў — чалавечнасць. Ён глыбока перакананы, што «без чалавечнасці не будзе вечнасці», што «лечыцца трава ад спёкі ліўнямі — Людзі ласкай лечацца людской».

Страницы: :   1, 2, 3, 4, 5  






Поиск по сайту :     
Новости сайта
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки, рефераты
Все для мобильника [new]
Форумы [new!]
Гостевая книжица
Курилка (чат)
Каталог сайтов [new]
Обратная связь

copyright © 2002-2013
Хостинг: AtStar.by - разработка сайтов.
Использование текстов, графических материалов, фотографий ресурса 65-k.com возможно только при наличии активной ссылки на www.65-k.com



кинетический песок своими руками Для всех, сохраню |




Rating All.BY Akavita Каталог образовательных ресурсов от 65k.team