Главная страница
Новости
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки
Каталог сайтов
Для мобильников
Обратная связь
Гостевая книжица
Наш чат
Форумы

Рефераты






Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы над сярпом тваім», яго асноўныя праблемы і героі.



Я— сэрца, мозг, душа майго народа, Таліу, магчыма, і на свет з 'явіўся, Каб мог ён зведаць праз мяне сябе, Каб ведаў сілу ўласную і годнасць I каб вякі маім спявалі ротам.
У. Караткевіч


Ён некалі паабяцаў сабе і людзям, што напіша кнігі, якія будуць чытацца на беларускай мове. I напісаў такія кнігі, якія не толькі вяртаюць нам нашу святыню-мову, але і па-мяць, забраную ў нас даўно. Лепш за іншых усведамляю-чы, што без памяці пра свае вытокі, карані, пра мінулае ў народа няма будучыні, ён так вызначыў сваю ролю ў рэ-анімацыі душы і памяці:
Я, ў некаторым сэнсе, нават бог, Бо занава я свой народ ствараю.
Уладзімірам Караткевічам упершыню ў гісторыі нашай культуры створана рамантычная літаратура пра мінулае, прычым на трывалым гістарычным падмурку. Рамантыч-нае і нават фантастычнае, прыгодніцкае і дэтэктыўнае ў яго творах не самамэта, не толькі ддя таго, каб чыталі яго кнігі і на роднай мове. Вывучаючы і даследуючы старонкі гісторыі, У.Караткевіч найперш для сябе зрабіў адкрыццё, што ў нашым мінулым ёсць адказы на пытанні, якія не толькі хвалююць нас сёння, а ад вырашэння якіх залежыць, ці будзем мы «людзьмі звацца». Дзякуючы яго кнігам, мы можам адказаць і на Купалава пытанне, «скуль, якога мы роду». Мы — народ, мы — нацыя не горшая за іншыя, у нас ёсць свае карані, а ў нашым мінулым — не толькі га-ротнае, трагічнае, але і гераічнае, вартае гонару і захап-лення, здрадзіць якому — не мець світання.
Нельга не здзіўляцца таму, колькі старонак гісторыі прачытана У. Караткевічам ддя нас, колькі «белых плямаў» зліквідавана, — і ўсё дзеля таго, каб вярнуць нам памяць, бо без памяці нам не быць... Сапраўды, як ён сам сказаў, вякі яго спяваюць ротам.
I ўсё ж найбольшая ўвага, «агонь душы і сэрца дар» У. Ка-раткевіча прысвечана паўстанню К.Каліноўскага. Нельга не пагадзіцца з пісьменнікам, што больш трагічнай і гераічнай старонкі ў нашай нацыянальная гісторыі няма, як і самай для нас вызначальнай, павучальнай і папераджальнай.
Пра ўзвышанае і вечнае, пра гераічнае і трагічнае і на-пісаць належала незвычайна, і сказаць з асаблівай сілай го-ласу. Каб пачулі. Голас Караткевіча пра мінулае —голас ра-мантыка і прагматыка адначасова.'Рамантычнае— пра мінулае, вартае таго, каб чэрпаць адтуль сілы і знаходзіць там адказы на пытанні сучаснага. Прагматычнае —для нас, каб запалоніць нас дзеля нашага ж духоўнага разняволення.
Адметнасцю стылю У. Караткевіча з'яўляецца майстэр-ства, з якім ён стварае станоўчага героя, што валодае не-звычайнай сілай уздзеяння на чытача. I ў гэтым «роўнага яму няма і наўрад ці будзе» ў нашай літаратуры.
Цэнтральная праблема і ідэя нацыянальнага адраджэн-ня вырашаецца і рэалізуецца пісьменнікам найперш праз вобраз Алеся Загорскага, якім «цэментуецца» сюжэт ра-мана «Каласы пад сярпом тваім». Гэтым вобразам пісь-меннік адказвае на пытанне, што неабходна, каб абудзіць сон народ, каб зварушыць «дух народны», рэалізаваць леп-шыя якасці і сілу народную. Пісьменнік сцвярджае, што гісторыю творыць не толькі народ, але і канкрэтныя асо-бы — патрыёты духу, моцныя і незвычайныя, здольныя сілай свайго розуму і бязмежнай любові да народа паўздзей-нічаць на яго і пазваць за сабой.
Такім у рамане паўстае перад намі Алесь Загорскі (мярку-ецца, што прататыпам вобраза з'яўляецца паплечнік К. Калі-ноўскага Валерый Урублеўскі). Караткевіч як тонкі псіхолаг добра разумеў, што нічога выпадковага на свеце не бывае, што ўсё мае свае вытокі, што і моцная незвычайная асоба можа з'явіцца толькі ў выключных па сіле ўздзеяння на яе абставінах. Вось чаму ў рамане мноства старонак прысвяча-
138
ецца «выйсцю крыніц» — мастацкаму даследаванню не толькі вытокаў самога паўстання К. Каліноўскага, але і выто-каў фарміравання моцнай, выключнай Асобы.
Вось чаму пісьменнік так падрабязна апісвае сям'ю Але-ся Загорскага, сапраўдную школу выхавання яго патрыя-тызму ў час дзядзькавання, уводзіць песню-баладу пра Міко-лу і Касьяна, песню, пачутую Алесем ад старога Кагута ў дзяцінстве. Белы жарэбчык з балады стаў для хлопчыка сімва-лам волі народа, і вобраз гэты быў яму напамінам на ўсё жыццё, што дзеля волі і Бацькаўшчыны можна і трэба паах-вяраваць усім. Вялікае месца ў рамане займае апісанне аб-раду пастрыжэння ў паддеткі, прысягі на вернасць Айчыне і народу. Урокі дабра, справядлівасці, годнасці і гонару ат-рымаў Алесь найперш у сям'і Кагутоў, замацаваў жа гэтыя ўрокі — ва ўласнай сям'і. Сям'я, сцвярджае У Караткевіч, — выток людскасці ў чалавеку, першакрыніца ўсяго. Урокі ўдзячнасці народу атрымаў Алесь ад свайго бацькі Юрыя Загорскага і ў час пастрыжэння ў падлеткі, калі той шчодра аддзячыў усёй сям'і Кагутоў за выхаванне ў яго сыне самых вартых чалавека пачуццяў. Урокі трывогі за свой народ, за яго выміранне («выміраем, Алеська, выміраем!») атрымаў ад дзеда — старога Вежы. I не толькі ўрокі спагады, але і канкрэтных спраў ддя разняволення народа (Вежа прапана-ваў адмяніць прыгон, але большасць шляхты на дваранскай зборні прагаласавала супраць, на што дзед з горыччу і няна-вісцю сказаў: «Ваські Вашчылы на іх няма!»). Вялікае ўздзе-янне на падлетка аказала і наведанне з бацькам радавога склепа. Быццам сіла продкаў улілася ў яго з бацькавым на-казам берагчы гэту зямлю і магілы продкаў як святыні і з пажаданнем, каб ніякая сіла не здолела гэтыя святыні пару-шыць і адняць.
Моцная асоба вызначаецца не толькі мэтамі і настойлі-вай упартасцю, з якой яна ідзе да мэты, але і...слабасцю. Пісьменнік надзяліў свайго героя як сілай незвычайнай, так і высокай эмацыйнай культурай. Чалавека вызначае не толькі непахіснасць, воля, не толькі тое, з-за чаго ён радуецца, але і тое, над чым ён абліваецца слязьмі. Трой чы ў рамане мы бачым Алеся, калі ён плача. Першы — калі слухаў песню Кагута; другі — калі глядзеў спектакль у прыгоннам тэатры свайго дзеда і пасля якога папрасіў у яго вольную для таленавітай артысткі Гелены. Трэці —калі ў Вільні далучыўся не проста да «мудрасці кніжнай», але да духоўнай спадчыны свайго народа і быў ашаломлены яе багаццем. Асаблівае ўражанне і ўздзеянне на яго душу і свядомасць аказала кніга Яна Баршчэўскага «Шляхціц За-вальня...». Усе тры гэтыя моманты знакавыя, паваротныя і вызначальныя для Алеся, бо ў выніку іх ён умацаваўся ў каштоўнасцях, што ўжо былі ў яго душы, — над ім заззяла «высокае неба ідэала». Магчыма, менавіта ў такія моман-ты «слабасці» і выяўляецца сіла моцнай асобы. Моцная ж асоба выяўляецца не толькі і не столькі пачуццямі, колькі ўчынкамі і справамі. Першым яго ўчынкам было не тое нават, з якой мужнасцю і цярпеннем вытрымліваў ён на-грузкі пасля дзядзькавання, гартуючы сябе да нялёгкага служэння Айчыне, чым здзіўляў нават суровага Вежу. Пер-шы яго ўчынак, які сведчыў, што ён здольны не толькі ўбіраць у сябе дабро, але і аддаваць яго людзям, быў той, калі ён запатрабаваў: «Бацька! Дай Кагутам волю!» Гэтыя словы знакавыя для нашага героя, бо ён усведамляе сваё назначэнне на гэтай зямлі ў тым, каб ужо не прасіць, а даць людзям волю. Наступным самым напружаным моман-там у рамане з'яўляецца той, калі падлетак, а не дарослыя мужы, што стаялі побач, схапіў за руку рз'юшанага Крое-ра і ўратаваў Корчака ад жудаснай смерці. I нарэшце акор-днай і ў рамане, і ў жыццяпісе Алеся Загорскага з'яўляец-ца сцэна бойкі ў Святаянскіх мурах, выпісаная Караткевічам у лепшых традыцыях рыцарскіх раманаў. Рыцарам сумлен-ня паўстае перад чытачом Алесь, калі, не задумваючыся, кідаецца ў бой з тымі, хто цынічна заявіў, што Беларусь — ніякая не краіна, а толькі фарпост паміж Захадам і Усхо-дам, а яго мужыкі — ніякі не народ, а «гной» і быдла, здоль-нае толькі працаваць на гэтай зямлі і быць яе «гноем». Пісьменнік сцвярджае гэтым момантам тое, што калі чала-век здольны заступіцца за іншага і за святыні, не даць іх
140
сабакам, то ён варты таго, каб называцца Чалавекам. Здоль-нікам не толькі пачуцця, слова, хай сабе і мудрага, трапна-га і аблічальнага, а здольнікам дзеяння, справы з'яўляецца герой Караткевіча. Толькі дзякуючы такім асобам народ перастане быць коласам пад сярпом грубай сілы, а стане коласам «пад сярпамі волі, радзімы, паўстання, бітвы». Тра-гічным будзе тое жніво: магчыма, каласы памруць, але «пам-руць, каб вырасла новая рунь». У рамане «Зброя», які з'яў-ляецца сюжэтным працягам «Каласоў...» і адначасова самастойным творам, зноў галоўны герой — Алесь За-горскі. Рыцарам сумлення і чалавекам справы зноў паў-стае перад намі гэты герой.
I сюжэт, і лірычныя адступленні, і пейзажныя замалёўкі, і сама назва кнігі — «Сякера пры дрэве» — усё прадказ-вае, вяшчуе вялікую сечу і жорсткую расправу Мураўёва-вешальніка з удзельнікамі паўстання.
Узнаўляючы старонкі гераічнага і трагічнага мінулага на-шай Бацькаўшчыны, сцвярджаючы ідэю пераемнасці і по-вязі пакаленняў, вяртаючы народу памяць, Уладзімір Карат-кевіч стварыў ідэал чалавека незвычайнай прыцягальнай сілы і ўздзеяння, паказаў, якім павінен быць чалавек, жыву-чы на гэтай зямлі, каб яна заняла «свой пачэсны пасад між народамі». I ў тым найпершая заслуга Караткевіча.









Поиск по сайту :     
Новости сайта
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки, рефераты
Все для мобильника [new]
Форумы [new!]
Гостевая книжица
Курилка (чат)
Каталог сайтов [new]
Обратная связь

copyright © 2002-2017
Хостинг: AtStar.by - разработка сайтов.
Использование текстов, графических материалов, фотографий ресурса 65-k.com возможно только при наличии активной ссылки на www.65-k.com