Главная страница
Новости
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки
Каталог сайтов
Для мобильников
Обратная связь
Гостевая книжица
Наш чат
Форумы

Рефераты






Сучасная беларуская проза, яе тэматы-ка, асноўныя вобразы (на прыкладзе двух-трох раманаў або аповесцей).



...Адбітак родных з'яў
У словах-вобразах, у песнях вольнашынных...
Я. Колас

Сівая мінуўшчына і вогненны небасхіл самай жудаснай у гісторыі чалавецтва вайны, сведкі і салдаты якой яшчэ жывуць сярод нас, трагедыя сталінскага генацыду і супя-рэчлівая наша сучаснасць, у якой ёсць месца любові і ня-навісці з яе сатанінскімі турамі, людзі і нелюдзі, праведнікі і зладзеі — вось толькі некаторыя тэмы і вобразы сучаснай беларускай прозы. У ёй — пра ўсё, што было, што ёсць і нават пра тое, што будзе, калі не адумаемся, не спынімся, калі не заззяе над намі высокае неба ідэала, убачыць якое — залежыць ад кожнага з нас. «Адбітак родных з'яў» — лепш і не сказаць пра сутнасць літаратуры як факта мастацтва.
Даследчыкі сівой мінуўшчыны бачаць сваё прызначэн-не, паводле слоў Караткевіча, каб занава ствараць свой на-род, у якога некалі, адбіраючы яго край, разбураючы яго гнёз-ды, адабралі і памяць. Памяць пра мінулае ёсць памяць пра будучыню, як ні парадаксальна гэта некаму здаецца.
Апроч навуковай («Старажытная Беларусь» М. Ерма-ловіча, «Памяць пра легенды» К. Тарасава, «Імя ў летапі-се» В. Чаропкі) у нашай літаратуры ёсць і мастацкае ад-люстраванне гісторыі —рэалістычнае і рамантычнае, нават фантастычнае і дэтэктыўнае (У. Караткевіч, У. Арлоў, Л. Дайнека). У апошні час з'явілася шмат твораў, прысве-чаных постацям далёкай мінуўшчыны: А. Лойкі («Фран-цыск Скарына, або Сонца Маладзіковае»), В. Коўтун («Крыж міласэрнасці» — пра Цётку), В. Хомчанкі («Пры апазнанні — затрымаць» — пра Ф. Багушэвіча), Р. Бараві-ковай («Барбара Радзівіл») і шмат іншых.
«Найболыпае зло ў нашым жыцці — спрадвечнае наша бяспамяцтва», — сцвярджае В. Быкаў. У імя памяці, па куль не позна, трэба засведчыць і трагедыю вайны, каб яна зноў да нас не прыйшла, і жудасныя выявы таталітар-най сістэмы і дыктатуры ў часы сталіншчыны, а таксама перыяд масавага расчалавечвання і разбэшчання народа ў зусім блізкія нам часы.
У апошні час акрамя твораў-абеліскаў, твораў-рэквіе-маў пра Вялікую Айчынную вайну з'явіліся творы, у якіх паказана трагедыя чалавека, якога не забілі, але які забіваў сам ці не змог супрацьстаяць неапраўданаму забойству, вынішчэнню нявінных ахвяр, не выкліканых ваеннай не-абходнасцю. Вобразам Змітрака Барэйкі з аповесці «Пака-хай мяне, салдацік» В. Быкаў зноў і зноў праклінае вайну і гаворыць пра небяспеку і фашызму, і балыдавізму.
На тэму балыпавіцкага таталітарызму напісана шмат твораў: «Зона маўчання» С. Грахоўскага, «Пабуджаныя» Г. Далідовіча. У аповесці Быкава «На чорных лядах» рас-казваецца пра трагедыю Слуцкага паўстання 1920 г. супраць бальшавізму. Восем знясіленых, без ежы і патро-наў, чалавек адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе яму і па чарзе кладуцца ў яе. Матыў жудаснага выба-ру — не «пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі» паўстанне. 3 васьмі застаўся жыць толькі 15-гадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зраўняць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі — не толькі момант сюжэта, але і сімвал бяссмерця, самаахвярнасці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання. Праз трагедыю герояў твора пісьменнік пака-заў нацыянальную трагедыю і сутнасць бальшавізму як са-май страшнай выявы таталітарнай сістэмы.
У апавяданні «Жоўты пясочак» машыну рэпрэсій, што набірае свае шалёныя абароты і прагне ўсё новых і новых ахвяр, сімвалізуе машына, у якой вязуць на расстрэл няш-часных людзей. Змест твора складаюць жыццяпісы кож-най ахвяры і абсурдных абставін, што прывялі да магілы. Сімвалічны і эпізод, звязаны з лёсам былога супрацоўні-ка НКУС Сурвілы. На яго сумленні не адно загубленае жыццё — ён верна служыў сістэме, «не па службе, а па
душы» вынішчаючы «ворагаў народа». Але надышоў і яго час, калі сістэма, адпрацаваўшы яго, бязлітасна выкінула і прыраўняла да тых, каго ён з асалодай забіваў з пісталета ў патыліцу. Былы кат да самага канца не верыць у блізкасць сваёй смерці, а, зразумеўшы яе непазбежнасць, патрабуе для сябе асобнай магілы, каб не ляжаць у зямлі побач з розным «быдлам». I нават сам капае сабе магілу, не ведаючы, што ляжаць ўсё роўна давядзецца з «быдлам» Лёс катаў і лёс ахвяр, сцвярджае В. Быкаў, — лёс адзін.
Даследаванне сучаснасці — таксама «адбітак родных з'яў», але, на жаль, не тых, якія лечаць душу і ўзвышаюць яе. Летапісцы сучаснасці, канстатуючы розныя выявы без-духоўнасці, даследуюць яе вытокі, б'юць у набат, б'юць тры-вогу, заклікаюць спыніцца, адумацца, папярэджваюць пра вялікую небяспеку, што падсцерагае нас усіх, калі не адума-емся. Ужо адны толькі назвы твораў найноўшай беларус-кай літаратуры, прысвечаныя праблемам сучаснасці, гаво-раць самі за сябе: В. Быкаў («Труба»), Г. Марчук («Год дэмана»), I. Шамякін («Сатанінскі тур», «Падзенне»), С. Па-таранскі («Грабавыя»), А. Кірвель («Гон»), А. Варановіч («Крыж»), В. Какорыч («Пралік Валанцэвіча»), У. Дамаш-кевіч («Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў»), 3. Пры-годзіч («Ноч перад нядзеляй»), М. Райчонак («Божачка, ра-туй!», Стах Дзедзіч (публіцыстычнае даследаванне «Чаму крача воран») і шмат іншых. Дысануе назвам усіх пераліча-ных твораў назва аповесці I. Сурмана «Вясельная ноч», але змест яе зусім не пра каханне і галоўнае свята жыцця чала-века. Сітуацыя, апісаная ў творы, жудасная і трагічная: ма-ладыя паехалі распісвацца, а ў гэты час памірае бацька, які да гэтага доўга і цяжка хварэў. Перад жонкаю нябожчыка стаіць выбар: спыніць усё і ладзіць хаўтуры ці... Яна выбі-рае другое, жадаючы дабра дачцэ, баючыся перашкодзіць яе шчасцю, і хавае труп у хаце, дзе ўжо ладзяць вяселле, рыхтуюцца да яго. Ці будзе шчаслівай такая сям'я? Забыліся мы пра векавую народную мараль, адрынулі яе, не звяртаем увагі на папераджальныя знакі бяды, што пасылае нам неба і маці-прырода. Нашы продкі на працягу года пасля смерці каго-небудзь у сям'і не ладзілі вяселляў, бо зрабіць інакш лічылася і вялікім грахом, і нядобрым знакам.
Пра тое, што мы ўжо на парозе, пераступаць які нельга, што ўжо вечар, за якім будзе чорная ноч і можа не на-ступіць «раніца ў нядзельку», ужо білі трывогу летапісцы сучаснасці 60—70—80-х гадоў. Але мы не паслухаліся і не пачулі вечавага звону, як назваў літаратуру В. Быкаў. Сён-ня той жа Быкаў з незвычайнай сілай мастацкага слова і скрухай зазначае, што мы ўжо ў трубе. Чаго нам чакаць, калі ўжо культура наша (галоўны герой — загадчык сель-скага дома культуры) у трубе? Увесь сюжэт і жыццяпіс галоўнага героя аповесці «Труба» і сімвалічны, і трагічны.
Большасць пералічаных твораў акцэнтуе ўвагу чытача на самай страшнай выяве і наступствах бездухоўнасці — на развале сям'і. «Сям'я — падмурак Царквы», — настой-ліва даводзіў апостал Павел у сваіх Пасланнях («Евангел-ле»). Сям'я — падмурак духоўнасці грамадства, а значыць і яго самога. Самае страшнае (пра тое даводзіў В. Быкаў у аповесцях «Знак бяды» і «Аблава»), калі рвуцца повязі паміж пакаленнямі, калі рвуцца самыя моцныя сувязі паміж людзьмі —кроўныя. Калі бацькі адрынулі дзяцей, прадалі іх (як героя апавядання М. Райчонка «Божачка, ратуй!» прадалі бацькі-наркаманы; і ўвесь твор — аповед пра ўцёкі і ратункі хлопчыка, на якога палююць наёмныя забойцы, бо ў дзіцяці да ўсяго яшчэ і рэдкая група крыві), а дзеці пераступілі цераз бацькоў і нават іх трупы... Герой апо-весці М. Зарэмбы «Пятля» павесіўся на... крыжы. Нясцерп-ны крыж пакут яго сумлення за ўсвядомлены грэх і віну перад маці, якую сваім п'янствам і бязладным жыццём звёў у магілу. Змест твора ў асноўным і складае дыялог сына з маці перад сарачынамі.
Падзенне —такі аканчальны прысуд стану душ людскіх, зроблены Іванам Шамякіным ва ўсіх аповесцях, сабраных у кнігу «Сатанінскі тур». У аповесці «Без пакаяння» тра-гедыя нашага грамадства па прычыне бездухоўнасці пака-зана праз трагедыю дзіцяці, вымушанага сярод раскошы і сытасці некаторых «новых» калаціцца ад холаду і голаду, ад страху і ўкрасці батон, хаця перад гэтым прасіўся на працу, каб зарабіць на яго і пакарміць хворую маці. Бізнес-мен, каб напалохаць злодзея, страляе шротам, але трапляе ў вуха хлопчыка... Уцёкі ад пакарання (апісанне іх займае значную частку аповесці), сцвярджае пісьменнік, магчы-мы, але нельга ўцячы ад сябе. Самаапраўданне героя (яго ўнутраныя маналогі, успаміны складаюць большую част-ку твора) — спосаб даследавання пісьменнікам прычын таго, як былы камсамольскі функцыянер дайшоў да забойства дзіцяці. Пазіцыя пісьменніка відавочная і непрыхаваная. Такое падзенне і вар'яцтва стала магчымым, лічыць пісь-меннік, даследуючы і іншыя выявы зла ў кнізе «Сатанінскі тур», толькі ў выніку перабудовы і дэмакратызацыі, даякой грамадства было не падрыхтавана. Перабудова і дэмакра-тызацыя стала той бесчалавечнай сітуацыяй, якая і спра-вакавала самыя мярзотныя якасці людзей, справакавала людзей на нялюдскасць. «Перастройка» — тая сітуацыя, калі магчыма здзяйсненне прынцыпу «лаві момант»: усе вакол хапаюць, рвуць — спяшайся і ты! 3 такой высновай нельга б было не пагадзіцца, калі б пісьменнік даследаваў яшчэ і прычыну прычын. Мярзотнасці людскія, што дра-малі да пары да часу, назапашваліся і выпешчваліся той сістэмай, якую (і гэта нельга адмаўляць!) апяваў і ўслаў-ляў 1. Шамякін у многіх сваіх творах. Так, ён, безумоўна, з уласцівым яму майстэрствам паказваў і канфлікты, што былі ў камуністычным мінулым, аднак гэтыя канфлікты заўсёды вырашаліся майстрам белетрыстыкі на ўзроўні перамогі дабра над злом. А калі так вырашаюцца канфлік-ты ў грамадстве — яно чалавечнае, справядлівае, а лад жыцця і абставіны маюць права на існаванне, бо, сапраў-ды, без канфліктаў, без зла не бывае нават у самым пажа-даным грамадстве. Не страшна, калі ў жыцці ёсць зло, страшна — калі яно ваяўнічае, калі «няпраўда праўду акіл-зала і едзе людскасці на спіне», як пра тое даводзіў яшчэ Купала вершам «Разлад». Пісьменнік жа Іван Шамякін не хацеў бачыць, што ўжо ў апетым ім грамадстве выпешчва-ліся «свінтусы» да памераў «грандыёзусаў», што чорт «за гаціў пекла да варотаў», і сёння зло, прарваўшы ўсе шлю-зы, хлынула і ў наша жыццё, і, на жаль у нашы душы. Мы сёння не толькі назіраем «сатанінскі тур», сатанінскі баль зла, але (і ў тым трагедыя нашага грамадства!) вымушаны быць на тым балі, так ці іначай, але быць.Толькі ж заўсёды ў чалавека ёсць выбар хаця б на тым балі не танцаваць — застацца чалавекам. Не паехаць, не ўдзельнічаць у «сата-нінскам туры». Герой аповесці «Сатанінскі тур» сілай аб-ставін вымушаны быў на яго згадзіцца, хаця жонка сэрцам чула бяду, не хацела таго тура. Узнікла сітуацыя (дарэчы, жыццёвая, апісаная на старонках прэсы!), пры якой удзельнікі сатанінскага камерцыйнага тура ў Полыпчу не-калі дзён (у спёку!) вазілі з сабой труп аднога з удзельні-каў тура, бо не хацелі вярнуцца, калі здарылася трагедыя — каб не цярпець страт і выдаткаў. А пра страту сваіх душ мала хто думаў, а тыя, што і падумалі, аказаліся ў мен-шасці. Нясіла дабра заўсёды ператвараецца ў зло.
Філасофія аповесці А. Варановіча «Крыж» выяўляецца найперш праз устаўную легенду-прытчу пра крыж.
...Па жыццёвай дарозе ішлі два чалавекі, несучы кожны свой крыж. Знясільваючай была тая дарога. Першы цярплі-ва трываў, а другі, каб лягчэй было ісці, адпілаваў частку даўжэйшага крыжовага канца — і ісці адразу стала лягчэй.
I падышлі яны да прорвы. I першы паклаў цераз яе свой крыж і прайшоў па ім, як па кладцы. Тое ж самае зрабіў і другі, ступіў на свой крыж і... Не хапіла якраз таго, адпіла-ванага раней кавалка...
Кожны па жыцці нясе свой крыж. I ў кожнага ёсць вы-бар. Чалавек заўсёды вызначаецца выбарам. Зрабіў свой выбар і галоўны герой аповесці А. Кірвеля «Гон» Стах. Ён таксама падпілаваў свой крыж, каб лягчэй было ісці, і стаў целаахоўнікам Арнольда і слугой д'ябла. Перад смерцю пры-гадваў: не раз раструшчваў людзей, як і птушаняту гняздзе. Цыганка прадказала яму смерць ад пчол. Паралізаваны пас-ля ранення Стах пачаў вяртацца да жыцця. Каханне, Ічто напаткаў тут, у бальнічнай палаце, аказалася сілай, мац-нейшай за ўсе лекі. «Пчолы» прыляцелі якраз у той мо стацтва — не вырашаць праблемы, а толькі менавіта ста-віць іх, бо мастацтва наогул нічога не вырашае, ад яго нічога не залежыць. Вырашаць —толькі нам самім, «бо ўсё зале-жыць ад нас», як і сцвярджае В. Быкаў.
«Дзе йдзём і дзе канцы капцовыя, дзе ходу нашага мяжа?» — пытанне У. Жылкі звернута і да нас, нам адра-савана. Нам і вырашаць.мант, калі асабліва захацелася выжыць. Прыйшлі «сябры», вывезлі нямоглага на калідор, «клапоцячыся», каб паветра даць яму болей, а тры «пчалы», выпушчаныя кілерам з дома насупраць, амаль нячутна ўпіліся ў мападое цела.
Цана чалавечаму жыццю — капейка! Нават не капейка, а шэсць бутэлек партвейну, якія купіў Іван Рубаў (апавяданне С. Патаранскага «Грабавыя»), атрымаўшы сімвалічныя ва ўсіх адносінах «грабавыя» (месца падзей канкрэтызавана — Брагін). Забілі на Вялікдзень! 3-за шасці бутэлек партвейну!
«Разлад, развод, сіроцтва ўсё часцей», разбэшчванне і дэградацыя моладзі, п'янства (у тым ліку і жаночае, як пра тое б'е трывогу Г. Багданава ў рамане «Паляванне на Лю-баву») — далёка не ўсе выявы духоўнага Чарнобыля, за-сведчаныя летапісцамі нашай сучаснасці.
На жаль, бадай ні ў адным творы не паказана сіла, што здольна супрацьстаяць злу. Толькі канстатацыя зла. Нека-торых герояў, праўда, мучыць яшчэ сумленне, часцей на ўзроўні самаапраўдання, некаторыя імкнуцца ратаваць свае душы ад зла, але ці то ўжо позна, ці то сілы няроўныя... Ды і не будзе ўратавання душы без пакаяння. Галоўны ге-рой аповесці I. Шамякіна з сімвалічнай назвай «Без пака-яння», забіўшы галоднае дзіця, не раскаяўся і не пакаяўся. Яго ўнутраныя маналогі — пошукі самаапраўдання, а са-маапраўданне, паводле хрысціянскай маралі, — таксама вялікі грэх і падмурак для ўсё новых і новых. Без пакаяння зваліўся ў выкапаную ім самім магілу быкаўскі Сурвіла («Жоўты пясочак»), без пакаяння жыве недзе, адкупіўшы-ся ад пакарання, шамякінскі герой Акунда. Без пакаяння доўгі час жыло і ўсё наша грамадства: і каты, і ахвяры — усе. А без пакаяння не можа быць спадзеву на духоўнае ўратаванне. Мы жывём у грамадстве, дзе да гэтага часу ніхто не ўзяў на сябе адказнасць і не пакаяўся за самае страшнае ў гісторыі чалавецтва злачынства — за генацыд свайго ж народа ў часы сталіншчыны і бальшавізму.
3 належнай сілай мастацкага ўздзеяння большасць тво-раў на тэму сучаснасці ставяць праблемы. Але не выраша-юць іх.









Поиск по сайту :     
Новости сайта
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки, рефераты
Все для мобильника [new]
Форумы [new!]
Гостевая книжица
Курилка (чат)
Каталог сайтов [new]
Обратная связь

copyright © 2002-2013
Хостинг: AtStar.by - разработка сайтов.
Использование текстов, графических материалов, фотографий ресурса 65-k.com возможно только при наличии активной ссылки на www.65-k.com



|




Rating All.BY Akavita Каталог образовательных ресурсов от 65k.team