Главная страница
Новости
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки
Каталог сайтов
Для мобильников
Обратная связь
Гостевая книжица
Наш чат
Форумы

Рефераты






Якуб Колас «На ростанях». Вобраз Ла-бановіча. Духоўны свет, маральная высака-роднасць героя.



Адзінай мэты не зракуся,
I сэрца мне не задрыжыць.
Як жыць, дык жыць для Беларусі,
А без яе — зусім не жыць.
Л. Геніюш
Вялікая заслуга Якуба Коласа ў стварэнні шырокага па-нарамнага палатна, у якім «адбітак родных з'яў» і лёсу нашага народа ў адзін з самых пераломных момантаў гісто-рыі. Але яшчэ болыпая яго заслуга ў тым, што ўпершыню ў гісторыі беларускай літаратуры галоўным героем такога буйнога твора стаў інтэлігент. Ды які інтэлігент! Літарату-разнаўцы і крытыкі не раз канстатуюць той факт, што на-ват самым таленавітым творцам лепш удаюцца адмоўныя персанажы як увасабленне носьбітаў зла, якімі пісьменнікі, «адмаўляючы, сцвярджаюць». Што ж, і адмаўляючы, мож-на і трэба сцвярджаць. Вялікая сіла ўздзеяння на чытача таленавіта выпісанага адмаўлення. Але намнога большага ўздзеяння дасягае творца, калі, сцвярджаючы, сцвярджае. Калі стварае вобраз, здольны стаць эстэтычным ідэалам для чытача.
Па сіле ўздзеяння на чытача сваёй прыгажосцю, мараль-най высакароднасцю ўпоравень з вобразам Лабановіча стаяць толькі вобразы інтэлігентаў Алеся Загорскага ды Мароза Алеся Іванавіча (аповесць В. Быкава «Абеліск»).
Нагадаем і яшчэ адну заслугу Якуба Коласа ў стварэнні вобраза інтэлігента Лабановіча. Вобраз гэты выпісаны не рамантычнымі, а выключна рэалістычнамі мастацкімі срод-камі, чым дасягаецца эфект блізкасці да нас ідэала пры ўсёй яго ўзвышанасці. Ён зямны і рэальны, яго вышыня на ўзроўні неабходнасці і дастатковасці, якой, калі пастараем-ся, можам дасягнуць і мы. Ён жыве тымі ж клопатамі, што і мы. Тымі, ды толькі не так, як мы... Як большасць з нас. Любімым мастацкім прыёмам Коласа-рэаліста з'яўляецца правядзенне свайго героя праз многія выпрабаванні, боль-шасць з якіх, падкрэслім гэта, такія, якімі выпрабоўваліся ці абавязкова будзем выпрабоўвацца ўсе мы.
Найперш Якуб Колас выпрабоўвае свайго героя адно-сінамі да народа і Радзімы. Пра стаўленне Лабановіча да простага люду сведчаць не толькі дыялогі з а. Кірылам, калі ён палымяна даводзіць, што ў тым адмоўным, якое хай сабе і ёсць у мужыку, вінаваты не ён сам, а бесчала-вечныя абставіны, вінаваты паны. Сведчыць не толькі па-важлівае стаўленне да людзей, з якімі жыве побач, да бабкі Мар'і, напрыклад, думкі якой яго цікавяць, а ўчынкі яе наогул захашіяюць маладога настаўніка шчырасцю і чала-вечнасцю.
Выключна ўсё ў вобразе Лабановіча вызначаецца адзі-най мэтай, ад якой ён не адракаецца нават пад пагрозай небяспекі — змяніць да лепшага жыццё тых, каго ён любіць, каго лічыць вартым годнага і людскага жыцця. Менавіта гэта мэта вызначае і выбар яго прафесіі — шлях, якім мож-на было паслугаваць народу і Бацькаўшчыне. Мастацкая каштоўнасць гэтага вобраза да ўсяго яшчэ і ў тым, што ён выпісаны ў эвалюцыі. Спачатку Лабановіч лічыў, што шлях народа да лепшай долі ляжыць праз асвету. Таму і стаў ён настаўнікам, цалкам прысвяціўшы сябе дзецям. Настаўні-цкае крэда Лабановіча — «абуджаць крытычны розум дзіцяці», вучыць так, каб да ўсяго падыходзілі свядома, каб стараліся дазнацца прычын любой з'явы, — не страціла сваёй актуальнасці і сёння, бо гэта адзін з прынцыпаў су-часнай дыдактыкі.
Няма іншага шляху служэння народу ў мірны час, як сумленная праца і прафесіяналізм у той справе, якую робіш. Лабановіч усім нам дае прыклад сумленнага стаўлення да сваіх абавязкаў настаўніка. У працы выяўляюцца лепшыя яго якасці як чалавека і інтэлігента: розум, дасведчанасць, прага прафесійнага росту, любоў да дзяцей, павага і спага-да, дабрыня ; шчырасць. I вынік быў: яго вучні лепш за вучняў з іншых школ вытрымалі экзамены. Здавалася б, так, як шчыраваў Лабановіч на духоўнай ніве, — норма. Але так, на жаль, не было паўсюдна. Каб узвысіць свайго героя, Колас не раз карыстаецца прыёмам кантрасту, ства-раючы Лабановічу фон з саханюкоў, панямонскіх «інтэлі-гентаў», якія ў сваёй працы бачылі толькі сродак існаван-ня ці нават нажывы (Саханюк за напісанне ліста браў з салдатак плату салам). Мы пастаянна бачым Лабановіча ў яго настаўніцкіх клопатах: вось далёка за поўнач рыхтуец-ца ён да ўрокаў; вось ён едзе ў суседнюю вёску, каб паву-чыцца ў больш вопытнага калегі (і пераконваецца, што ў таго вучыцца няма чаму); вось стрыжэ вашывых дзетак, вось купляе беднай сіраціне кашульку; вось збірае на лек-цыю і дарослых... Любоў да народа, Радзімы, яе прыроды, нагадвае нам гэтым вобразам Я.Колас, павінна быць дзей-снаю. Мы не прачыталі на старонках трылогіі пра тое, як Лабановіч пераконвае сваіх вучняў словамі, каб яны любілі прыроду, — мы бачым, як настаўнік з дзеткамі саджаюць дрэўцы. Дарэчы, у гэтага эпізода жыццёвая аснова, як у трылогіі — аўтабіяграфічная. Якуб Колас, ужо будучы зна-камітым пісьменнікам, пісаў лісты люсінцам (настаўнічаў пасля семінарыі ў вёсках Люсіна і Пінкавічы на Палессі) і пытаўся: «Дарагія мае люсінцы, як там растуць нашы дрэў-цы, якія мы саджалі з вучнямі?»
Герой Коласа не статычны. Ён жыве, думае, разважае, дзейнічае, памыляецца, спатыкаецца, пакутуе, расчароўва-ецца і зноў устае — зноў дзейнічае! Горка ўсведамляць яму, што яго шчыраванне ніколькі не змяніла да лепшага жыццё дарагіх яму людзей. Яны як жылі ў брудзе і нястачах, так і жывуць. У родных сваіх Мікуцічах ён прапануе асушыць балота і зрабіць грэблю, але і гэты праект яго застаўся нерэ-лізаваным. Дзядзька Марцін доказна давёў яму, што праект сам па сабе варты ўвагі, але нерэальны, бо зямля вакол — панская, не народная. Сапраўднай рэвалюцыяй у яго свядо масці было адкрыццё, вычытанае ў нелегальнай брашуры, што самы найпершы пан і вораг народу — цар, ад якога спагады і дапамогі народу чакаць нельга.
Узаеміны з рэвалюцыянеркай Вольгай Віктараўнай Ан-дросавай паднялі яго яшчэ на адну прыступку лесвіцы да ісціны. Аказваецца, у руска-японскай вайне, калі жадаеш волі народу, не перамогі, а паражэння трэба жадаць.
Людзі бачылі ў настаўніку свайго дарадчыка, саюзніка, таму і сход, дзе абмяркоўвалася тактыка барацьбы з панам Скурмунтам за затокі, правялі не дзе-небудзь, а ў школе. Праўда, і на гэты раз, жадаючы дабра людзям, Лабановіч, па сутнасці, стрымаў іх гнеў і тым самым дапамог і пану, і паліцыі.
I зноў настаўнік на раздарожжы, на ростанях, у розду-ме, якім жа шляхам ісці да вызначанай мэты, ад якой ён, наперакор усім няўдачам і нягодам, не адступіўся, не ад-рокся. Небяспечны і рызыкоўны выбірае ён шлях — шлях рэвалюцыянера. Але і тры гады турэмнага зняволення не пераканалі яго ў няправільнасці абранага шляху, бо не вы-нішчылі ў ім самае галоўнае і святое пачуццё — любоў да людзей і Бацькаўшчыны — і самае палкае жаданне — ба-чыць іх вольнымі і шчаслівымі. Моцная, незвычайная на-тура і адначасова зямная і рэальная.
Вялікае назначэнне ў выражэнні ідэі твора наогул і ў стварэнні вобраза інтэлігента Лабановіча старонак аб па-нямонскай «інтэлігенцыі». Пісьменнік-рэаліст не толькі адлюстраваў праўду жыцця і паказаў, што ў ім ёсць белае і чорнае, высакароднае і нізкае, ёсць інтэлігенты і лжэінтэ-лігенты, што ў рэвалюцыі 1905 г. удзельнічала і ўнесла свой дастойны ўклад самая здаровая і свядомая частка інтэлі-генцыі, тым самым сцвердзіў думку пра адзінства лёсаў народа і інтэлігенцыі.
Пісьменнік выпрабаваў свайго героя да ўсяго яшчэ і спа-кусамі, «балотам», «смуродам местачковага балота». I трэба зазначыць, што тое выпрабаванне было самым цяжкім на шляху Лабановіча, бо ён нават «укачаўся» ў бруд гэтага балота: прайграў і праматаў за адну ноч усе заробленыя
158
нялёгкай працай за год грошы! А грошы тыя ён вёз маці і дзядзьку Марціну, якія марылі купіць зямлю. Аднак гэтым пісьменнік паказаў зусім не слабасць Лабановіча, а сілу «балота», калі яно здольна было хоць на нейкі момант пры-цягнуць (не ўцягнуць,не!) нават такіх моцных духам і ро-зумам, як Лабановіч. Лабановіч здолеў «адчуць смурод ме-стачковага балота» і вырвацца і яго, заплаціўшы, безумоўна, за адзін з галоўных урокаў у сваім жыцці. «Самае галоў-нае — не страціць усведамлення ўласных памылак», — вось галоўны вынік таго ўрока, афарыстычна і дакладна сфармуляваны самім Лабановічам. Гэта коласаўская муд-расць і яго ўрок усім нам, яго папярэджанне, што лепш балота абысці, бо не ўсе мы такія моцныя і стойкія, як Лабановіч, не ўсе адразу здольны адчуць «смурод бало-та», а калі і адчуем, то можа быць позна: яно засмокча і праглыне. Філасофія пісьменніка і тая мастацкая сіла, з якой яна рэалізавана, вельмі актуальныя сёння, калі спакусаў і «балот» на шляху маладых намнога болын, чым на шляху Лабановіча. 3 кім павядзешся — ад таго набярэшся. У Па-нямонь лепш не завітваць, балота — абысці!
«Намацаць галінамі сонца», адрынуць злое, вучыцца ў добрага (нагадаем, што акорднымі ў эвалюцыі светапогля-ду Лабановіча былі ўзаемаадносіны з Аксёнам Калем, у выніку якіх ён зразумеў: сіла, што зменіць жыццё наро-да, — сам народ) смела і настойліва ісці па дарозе, свядо-ма выбранай самім, можа толькі моцная Асоба. Такой Асо-бай і з'яўляецца сапраўдны інтэлігент Лабановіч. Ён дае нам урок, як жывучы зямнымі клопатамі (гэта ў Алеся За-горскага не было клопатаў пра кавалак хлеба, у прамым сэнсе, вядома), застацца Чалавекам і нават «намацаць га-лінамі сонца», сілай сваёй душы павесці за сабой іншых.







Поиск по сайту :     
Новости сайта
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки, рефераты
Все для мобильника [new]
Форумы [new!]
Гостевая книжица
Курилка (чат)
Каталог сайтов [new]
Обратная связь

copyright © 2002-2017
Хостинг: AtStar.by - разработка сайтов.
Использование текстов, графических материалов, фотографий ресурса 65-k.com возможно только при наличии активной ссылки на www.65-k.com









Правильное питание Формула успеха: сбалансированное питание, активный образ жизни, хорошее настроение и любовь…прежде всего к себе. Правильное питание всегда ведет к очищению организма и правильным пропорциям в теле. Если вы сумеете отказаться от вредных привычек, будете заниматься физическими упражнениями и измените режим питания по рекомендациям врача диетолога, ваше здоровье и жизненная энергия уже через самое непродолжительное время станут предметом вашей гордости и восхищения окружающих.