|
Беларусы стварылі самую таленавітую і хвалюючую літаратуру пра вайну. | |
В. Астаф 'еў В. Астаф'еў зазначае, што стварэнню беларусамі «са-май таленавітай і хвалюючай літаратуры пра вайну» ёсць аб'ектыўныя прычыны: ніхто болып за беларусаў не напа-кутаваўся ў той самай жудаснай у гісторыі чалавецтва вай-не. У полымі вайны загінуў кожны трэці беларус, а не кож-ны чацвёрты, як доўгі час даводзілася прапагандай таталітарнай сістэмы.
|
Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы «Раскіданае гняздо». Сэнс назвы твора. | |
Я ўклаў у гэту п 'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі. Я. Купала ...Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Я. Купала I гэты твор, так любімы і самім Купалам, вызначаецца, як усё ім створанае, самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцця песняра — ідэяй нацыяналь-нага вызвалення і адраджэння, якую ён нястомна і настой-ліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы. |
Якуб Колас «На ростанях». Вобраз Ла-бановіча. Духоўны свет, маральная высака-роднасць героя. | |
| Вялікая заслуга Якуба Коласа ў стварэнні шырокага па-нарамнага палатна, у якім «адбітак родных з'яў» і лёсу нашага народа ў адзін з самых пераломных момантаў гісто-рыі. Але яшчэ болыпая яго заслуга ў тым, што ўпершыню ў гісторыі беларускай літаратуры галоўным героем такога буйнога твора стаў інтэлігент. Ды які інтэлігент! |
Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купа-лы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці. | |
| Кожнаму вялікаму мастаку ўласціва ўсведамленне сваёй значнасці і ролі ў духоўнасці народа. Усведамляючы значнасць сваёй дзейнасці і таго, што напісанае застанецца, Ф. Скарына тройчы змясціў свой партрэт у Бібліі... |
Творчая спадчына Цёткі. Рэвалюцыйна-публіцыстычны пафас творчасці («Вера беларуса», «Мора», «Суседзям у няволі», «Прысяга над крывавымі разорамі»). | |
| Акрэсленыя і сфармуляваныя Цёткай найперш для сябе самой «скрабы вечныя» вызначылі і яе творчасць, і жыццё як жыццё асобы моцнай, выключнай, незвычайнай. Паэ-тэса-рэвалюцыянерка, публіцыст, празаік, асветніца, на-стаўніца, аўтар «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў», рэдактар, вучоны, медыцынскі работнік —такую дачку бе-ларускаму народу падарыла эпоха рэвалюцыйных бітваў. Гэты бурлівы час стаў для яе зорным. |
Сучасная беларуская проза, яе тэматы-ка, асноўныя вобразы (на прыкладзе двух-трох раманаў або аповесцей). | |
| Сівая мінуўшчына і вогненны небасхіл самай жудаснай у гісторыі чалавецтва вайны, сведкі і салдаты якой яшчэ жывуць сярод нас, трагедыя сталінскага генацыду і супя-рэчлівая наша сучаснасць, у якой ёсць месца любові і ня-навісці з яе сатанінскімі турамі, людзі і нелюдзі, праведнікі і зладзеі — вось толькі некаторыя тэмы і вобразы сучаснай беларускай прозы. |
Сучасная беларуская драматургія, яе тэ-матыка і асаблівасці (на прыкладзе творчасці двух-трох аўтараў). | |
Драматургія — самы дасканала распрацаваны з трох ро-даў сучаснай літаратуры і самы эфектыўны па сіле ўздзеян-ня, што абумоўлена найперш самой спецыфікай драматыч-нага твора як факта мастацтва. Прызначаны для пастаноўкі на сцэне, ён вызначаецца маштабнасцю канфлікту, што ля-жыць у яго аснове, як пра тое даводзіў яшчэ К. Крапіва. Ды і сама яго бліскучая камедыя «Брама неўміручасці» стала для сучасных драматургаў своеасаблівым праграмным тво-рам, які шмат у чым вызначыў пошукі новых шляхоў і маг-чымасцей у вырашэнні драматургамі многіх сацыяльных канфліктаў у грамадстве.
|
Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы над сярпом тваім», яго асноўныя праблемы і героі. | |
Ён некалі паабяцаў сабе і людзям, што напіша кнігі, якія будуць чытацца на беларускай мове. I напісаў такія кнігі, якія не толькі вяртаюць нам нашу святыню-мову, але і па-мяць, забраную ў нас даўно. Лепш за іншых усведамляю-чы, што без памяці пра свае вытокі, карані, пра мінулае ў народа няма будучыні, ён так вызначыў сваю ролю ў рэ-анімацыі душы і памяці:
|
Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства. | |
Шмат у беларускай літаратуры сапраўды нацыяналь-ных твораў. Але па энцыклапедычнасці выяўлення нацыя-нальнага як вышэйшага атрыбута мастацкай вартасці шэ-дэўраў роўных «Новай зямлі» няма. Калі і наканавана нам знікнуць у свеце, то новыя цыві-лізацыі мелі б поўнае ўяўленне пра нас, пра беларусаў як нацыю, пра зямлю, на якой мы жылі, пра наш побыт, нашу культуру, традыцыі і звычаі, пра наш характар і менталь-насць, пра нашы каштоўнасці, пра нашы мары і памкненні толькі па адной кнізе — паэме «Новая зямля». |
Паэзія Аркадзя Куляшова, яе тэматыка, грамадзянскі пафас, філасофскія і маральна-этычныя праблемы. | |
| Не толькі для А. Куляшова, але для кожнага творцы «аб-лог цалінны» — душы людскія, «сэрцы цвёрдыя, быццам з камення». I каб узняць той «аблог цалінны», патрэбна напачатку кожнаму паэту, як даводзіць А.Куляшоў у вер-шы «Мая Бесядзь», выкапаць «рэчышча ўласнай ракі». «Рэчышча ўласнай ракі» — самабытнасць таленту кожна-га творцы, якога б маштабу і ўзроўню той талент ні быў: Волга магутная ці Кама, ці хаця б Бесядзь, што на радзіме паэта. Тое ж самае, толькі па-свойму сцвярджае і У. Ска-рынкін: «Сапраўднаму паэту трэба мець уласны курс і ву-гал свой атакі». |
Страницы:
: 1, 2, 3, 4, 5 |