Главная страница
Новости
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки
Каталог сайтов
Для мобильников
Обратная связь
Гостевая книжица
Наш чат
Форумы

Новости сайта. Образование, культура, общество.




Каб выканаць Дырэктыву №3, у школе на перапынках выключаюць святло

Каб зберагчы электраэнэргію, у школе на перапынках выключаць святло, у сталічнай бібліятэцы наведвальнікаў садзяць пад адну лямпу, а ў дзіцячым садку дзённы вартаўнік выключае святло за ўсімі, хто забыўся.

Кацярына Ярмалаева

Намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце сталічнай СШ №108 Жанна Чарвяк расказвае Еўрарадыё: каб выканаць прэзідэнцкую дырэктыву, у школе акрамя таго, што замянілі звычайныя лямпачкі на энэргазберагальныя, яшчэ і выключаюць святло на перапынках.

Жанна Чарвяк: У нас кожны дзень ёсць дзяжурны клас, і як толькі празвінеў званок на ўрок, дзяжурныя вучні за 1-2 хвіліны праходзяць па ўсіх паверхах і ўключаць святло. Як толькі званок на перапынак звініць, то дзяжурныя смела заходзяць у клас і выключаюць святло на момант перапынку.

Акрамя таго ў вучняў праводзіцца курс “Азбука Берагошы”, на якім дзеці пішуць сачыненні па энэргаэфектыўнасці і рашаюць задачы. Па словах Жанны Чарвяк, творчыя працы школьнікі выконваюць дома разам з бацькамі. Апошняе сачынне-развага для вучняў 4 класа называлася “ Як маці здзівілася”.

Жанна Чарвяк: Я давала ім пачатак гэтага сачынення, а яны дома павінныя былі разам з маці і татам прыдумаць, чым гэта закончылася. Напрыклад, жылі мама, тата і іх дачка Маша. Яны забывалі выключаць воду і зачыняць фортку. Аднойчы ў кватэры з’явіўся дамавічок Кузя: ён і святло выключаў, і фортку закрываў, і ваду перакрываў. Пайшла маці плаціць за кватэру і вельмі здзівілася. Чаму здзівілася маці? І вось дома дзеці разам з бацькамі пісалі такое сачыненне-развагу.

У дзіцячым садку №75 для выканання дырэктывы №3 не толькі змянілі звычайныя лямпачкі на энэргазберагальныя, але і ўвялі новую пасаду - дзённы вартаўнік. Як кажа Еўрарадыё загадчыца Рыта Унукава, у яго абавязках не толькі сядзець на вахце, але і выключаць святло за ўсімі, хто забыўся.

Рыта Унукава: Вартаўнік сядзіць на вахце, яна працуе з 8 гадзін да 16.00. калі ў 8 гадзін раніцы ўжо дастаткова светла, тады, канешне, святло яна выключыць. Мы пастаянна ходзім і сочым, але святло мы ўключаем па магчымасці.

У дзіцячым садку №75 у палове груп бацькі за свой кошт замянілі лампачкі на энэргазберагальныя, і яшчэ дзве скрыні з лямпачкамі выдзеліў аддзел адукацыі. Пакуль ніхто не паспеў падлічыць энэргаэфектыўнасць, але Рыта Унукава ўпэўнена, што іх установа выканала прэзідэнцкую дырэктыву.

Супрацоўніца адной сталічнай бібліятэкі расказвае Еўрарадыё, што дырэктыву №3 яна лічыць абсурдам: як можна ў бібліятэцы куды людзі прыходзяць чытаць, эканоміць электраэнэргію?

Бібліятэкар: Маё прыватнае меркаванне: энэргазберажэнне для бібліятэкі гэта згубна. Дзеці прыходзяць чытаць, яны і так амаль усе сляпыя. Зіма была вельмі жудасная ў тым плане, што заўсёды туман, цемра, не было сонца. І мы заўсёды павінныя выключаць святло, я б, напрыклад, не хацела, каб мае дзеці сядзелі ў цемры.

Бібліятэкар прызнаецца Еўрарадыё, што часам даходзіць да абсурднай сітуацыі: у чытальную залу забараняюць прыносіць мабільнікі. Не з той мэтай, каб іх званок не перашкаджаў іншым, а каб наведвальнікі не дадумаліся яго падзарадзіць. Наведвальнікі не абураюцца, што часам у бібліятэцы мала святла, моўчкі ўключаюць яго самі, а бібліятэкар праз некалькі хвілін абавязкова ўзгадае дырэктыву і выключыць яго.

Бібліятэкар: Мы глядзім, колькі людзей, імкнемся перасадзіць іх у адзін рад і тады ўключаем святло, калі наведвальнікаў мала - перасаджваем усіх бліжэй да вакна, і тады святло не ўключаем.

І тым не менш, за зімовыя месяцы гарадская бібліятэка не выканала дырэктывы №3, за што яе супрацоўнікаў пазбавілі грашовай прэміі.




Новости: образование, культура, общество. Обновления каждый день!







Поиск по сайту :     
Новости сайта
О проекте
О школе
Фотоальбом
Школьный музей
Шпаргалки, рефераты
Все для мобильника [new]
Форумы [new!]
Гостевая книжица
Курилка (чат)
Каталог сайтов [new]
Обратная связь

copyright © 2002-2017
Хостинг: AtStar.by - разработка сайтов.
Использование текстов, графических материалов, фотографий ресурса 65-k.com возможно только при наличии активной ссылки на www.65-k.com